Метро Минска
Сучаснае беларускае метро, на наш погляд, пачынаецца з адкрыцця ў апошні дзень 1990 года першых шасці станцый другой лініі метро. Увогуле ў перыяд 1990-2005гг. будавалася выключна другая лінія, з’яднаўшая захад і паўдневы ўсход беларускай сталіцы. Усяго было пабудавана 14 станцый. Трэба адзначыць, што другая лінія моцна адрозніваецца ад першай. Тут няма савецкай пампезнасці і ідэалізма, але прысутнічае іншая ідэя, збудаваная хутчэй усяго на праге да большай незалежнасці, свабоды духа, вяртанні да нацыянальных каранёў. У семантыцы лініі можна таксама прачытаць аб новых ідэалах новага беларускага грамадства.
У наступныя гады пачне далей развівацца першая лінія, а праз 10-15 год павінна пачаца будаўніцтва трэцяй лініі.
|