Ідэя праекта
Немагчыма дакладна без глыбокага аналізу зразумець што за архітэктура пануе у наш час у Беларусі. Але відавочна, што пасля незалежнасці 1990гг. беларуская грамадскасць сутыкнулась з праблемай накіраванасці архітэктуры— ці ісці па заходняму шляху, прадаўжаць савецкую традыцыю, вяртацца на 60-80 гадоў назад да вытокаў архітэктуры 1920-30 ці пачынаць з чыстага аркуша?!
Апошнія 10-15 год новага перыяду сталіся вельмі неадназначнымі ў архітэктурнай накіраванасці. Часам складана сказаць адразу ці адпавядае наша архітэктура сусветнаму ўзроўню па якасці выканання, свежасці ідэі, выкарыстанні ўнікальных інжынерна-будаўнічых тэхналогій. Што паказаць замежным турыстам акрамя Траецкага і Праспекта, чым захапіцца самаму, каб узрушыць нацыянальнае пачуццё і ганарыцца мясцовымі дойлідамі? У якім кірунку мусіць ісці беларуская архітэктурная школа: ісці па слядах усходніх калегаў, як гэта было шмат год запар, ці шукаць іншыя выклікі, іншыя захапленні, іншую глебу для Новага ураджаю?
Ідэя стварыць інфармацыйны вэб-рэсурс нарадзілася ў 2003 годзе падчас міжнароднага студэнцкага абмена. Выявілася, што існуе вялікая праблема з наяўнасцю інфармацыяй па сучаснай архітэктуры Беларусі ў Інтэрнэце. На працягу 2004-2005гг. праект канчаткова быў аформлены. Яшчэ больш запэўніла ў патрэбнасці такога рэсурса кніжка “Архітэктура Варшавы. 1989-2001” польскага гісторыка архітэктуры Марты Лесняковскай, падаранай сябрам з Польшчы, калі той даведаўся, што плануецца такі Інтэрнэт-сайт.
У 2006 годзе праект праз маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя студэнтаў-архітэктараў” пачаў рэалізацыю.
Удзельнікі праекта:
Зміцер Савельеў, аўтар, каардынатар праекта;
Алеся Ерохава, удзельнік праекта, фота;
Саксім Крывёнак, удзельнік праекта, фота;
Іна Барысевіч, удзельнік праекта, фота;
Яўген Германчук, удзельнік праекта, фота;
Георгій Заборскі, галоўны кансультант-эксперт праекта;
Кацярына Ахраменка, дызайн сайта;
Студыя веб-дызайну "Мегаполiс", верстка і напаўненне сайта
|